:

Аб сустрэчы з кирауництвам Галоўнага мытнага ўпраўлення Манголіі

14.09.2026 г.

 

14 верасня 2026 года адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі ў складзе дырэктара Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Пракапчука і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Міхаіла Орда з намеснікам начальніка Галоўнага мытнага ўпраўлення Манголіі Гэлэгжамцын Энхтайванам.

У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па пытаннях пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва мытных органаў Беларусі і Манголіі, уключаючы заключэнне і рэалізацыю двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве паміж мытнымі органамі дзвюх краін.

Беларускія і мангольскія прадстаўнікі таксама абмеркавалі магчымасці выкарыстання пераваг Часовага гандлёвага пагаднення паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Манголіяй, з другога боку, якое ўступіла ў сілу 22 ліпеня 2026 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці