Аб сустрэчы Пасла Беларусі М.Орда з Прэзідэнтам Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты Манголіі
16.09.2026 г.
15 верасня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Міхаіл Орда сумесна з дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэем Пракапчуком сустрэўся з Прэзідэнтам Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты Манголіі Баатаржавын Лхагважавам.
Бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі выставак і бізнес-мерапрыемстваў у Беларусі і Манголіі. Б.Лхагважав прывітаў удзел беларускіх малочных, кандытарскіх, віна-гарэлачных вытворцаў у Міжнароднай выставе харчовай прадукцыі «Улаанбаатар Партнершып-2026», якая пройдзе ў г.Улан-Батар 17-20 верасня 2026 г.
Суразмоўцы адзначылі асаблівую важнасць правядзення сумесных мерапрыемстваў па лініі гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Манголіі ў сувязі з ўступленнем ў сілу 22 ліпеня 2026 г. Часовага гандлёвага пагаднення паміж ЕАЭС і Манголіяй.